Стачкам ААТ «Беларуськалія» прыняў рашэнне аб стварэнні ўласнага Фонду дапамогі бастуючым шахцёрам для падтрымкі работнікаў і іх сем'яў.
У сувязі з няпростай сітуацыяй, у якой апынулася стачкам ААТ "Беларуськалія", было прынята рашэнне аб стварэнні Фонду дапамогі шахцёрам Беларусі дзеля адраснай дапамогі работнікам і шахцёрам. Стачачны рух - адна з важных кропак ціску на рэжым. Просім усіх неабыякавых адгукнуцца і падтрымаць ініцыятыву.
Стачкам «Беларуськалія» звярнуўся да ўсіх - рабочых, бізнесменаў, спартоўцаў, прадпрымальнікаў, дзеячам навукі і культуры - з просьбай дапамагчы не загаснуць руху супраціву, нагадваючы, што сіла ў салідарнасці!
юл