У тэлеграм -канале ByPol паведаміла, што падрыхтаваная экспертыза не задавальняе Генеральную пракуратуру, таму «на вышэйшым узроўні прынята рашэнне аб тым, што неабходна прыцягнуць больш лаяльных экспертаў, якія будуць гатовыя змяніць вынікі экспертызы» – сказаў нам Андрэй Астапеня з ByPol.
- Асноўная наша мэта – гэта захаваць даныя па расследаванні, каб іх не знішчылі ці не замянілі, таму што такія працэсы ідуць. І нават знікненне гэтай экспертызы адзін з асноўных паказальнікаў, што дадзеныя хочуць падрабіць, ці знішчыць. Асабліва, калі ўлада будзе падаць, гэтыя дадзеныя на 100 працэнтаў падменяць.
Вынікі экспертызы робяцца ў двух асобніках, адзін – таму, хто прызначаў экспертызу, другі застаецца ў таго, хто яе праводзіў. Ініцыятыва ByPol мае звесткі пра тое, знік асобнік, накіраваны ініцыятару экспертызы.
яс