Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія націскае на больш цесную інтэграцыю з Беларуссю

01.02.2021 18:59
«Інтэграцыю трэба паглыбляць, бо альтэрнатывы няма», – сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.
.  .,   2013 .
У.Пуцін і А.Лукашэнка, архіўнае фота 2013 г.прэс-служба Крамля

Нам неабходна больш цесная інтэграцыя з Беларуссю і рэалізацыя ўсяго патэнцыялу пагаднення аб саюзнай дзяржаве, у тым ліку ў сферы эканомікі, у тым ліку адзінай валюты, – заявіў у панядзелак намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Інтэграцыю трэба паглыбляць, бо альтэрнатывы няма», – сказаў Мядзведзеў, якога цытуе агенцтва ТАСС. На яго думку, гэта «ўзаемавыгадна».

Былы прэм'ер-міністр Расіі адзначыў, што беларускія ўлады павінны «нармалізаваць сітуацыю ўнутры краіны».

Тэма паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках федэратыўнай дзяржавы была ў павестцы дня абедзвюх краін у 2019 і ў пачатку 2020 года, перад выбарамі і масавымі пратэстамі супраць Лукашэнкі і фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

У снежні 2018 года Мядзведзеў, будучы яшчэ прэмʼер-міністрам Расіі, заявіў, што ўмовай далейшай эканамічнай падтрымкі з боку Масквы зʼяўляецца згода Мінска на паглыбленне інтэграцыі і рэалізацыю пагаднення аб саюзнай дзяржаве 1999 года.

Апазіцыя і эксперты лічаць, што гэтыя планы накіраваны на тое, каб зрабіць Беларусь яшчэ больш залежнай ад Расіі і, у крайнім выпадку, быць паглынутай Расіяй.

На думку некаторых аналітыкаў, цаной дапамогі Масквы падчас палітычнага крызісу летам і восенню 2020 года можа стаць згода Лукашэнкі на сурʼёзныя саступкі для паглыблення інтэграцыі з Расіяй.

яс