Нам неабходна больш цесная інтэграцыя з Беларуссю і рэалізацыя ўсяго патэнцыялу пагаднення аб саюзнай дзяржаве, у тым ліку ў сферы эканомікі, у тым ліку адзінай валюты, – заявіў у панядзелак намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
«Інтэграцыю трэба паглыбляць, бо альтэрнатывы няма», – сказаў Мядзведзеў, якога цытуе агенцтва ТАСС. На яго думку, гэта «ўзаемавыгадна».
Былы прэм'ер-міністр Расіі адзначыў, што беларускія ўлады павінны «нармалізаваць сітуацыю ўнутры краіны».
Тэма паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках федэратыўнай дзяржавы была ў павестцы дня абедзвюх краін у 2019 і ў пачатку 2020 года, перад выбарамі і масавымі пратэстамі супраць Лукашэнкі і фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
У снежні 2018 года Мядзведзеў, будучы яшчэ прэмʼер-міністрам Расіі, заявіў, што ўмовай далейшай эканамічнай падтрымкі з боку Масквы зʼяўляецца згода Мінска на паглыбленне інтэграцыі і рэалізацыю пагаднення аб саюзнай дзяржаве 1999 года.
Апазіцыя і эксперты лічаць, што гэтыя планы накіраваны на тое, каб зрабіць Беларусь яшчэ больш залежнай ад Расіі і, у крайнім выпадку, быць паглынутай Расіяй.
На думку некаторых аналітыкаў, цаной дапамогі Масквы падчас палітычнага крызісу летам і восенню 2020 года можа стаць згода Лукашэнкі на сурʼёзныя саступкі для паглыблення інтэграцыі з Расіяй.
яс