Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За перавозку друкаванай прадукцыі неўстаноўленага ўзору – 638 рублёў штрафу

01.02.2021 19:03
Гродзенца Юрыя Лакціёнава абвінавацілі ў тым, што ён перавозіў у сваім аўтамабілі асобнікі газеты “Гродзенскі час”, якая была надрукавана недрукарскім спосабам.
Аўдыё
  • За перавозку друкаванай прадукцыі няўстаноўленага ўзору – 638 рублёў штрафу
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/icedmocha

Паводле міліцэйскага пратаколу, перавозка прадукцыі неўстаноўленага ўзору, якая была надрукаваная недрукарскім спосабам парушае заканадаўства аб друку. А таму суд прызнаў, што Лакціёнаў парушыў ч.2 арт.22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Юрыя Лакціёнавава затрымалі 2 снежня. У багажніку яго аўтамабіля было дзве пачкі “Гродзенскага часу” хутчэй за ўсё аддрукаваных на прынтары. Правялі ператрусы на працы і дома, канфіскавалі тэлефоны і кампутары.

У РАУС Юрыю стала дрэнна, выклікалі хуткую, у яго падняўся ціск і ў 5 разоў скочыў паказчык цукру ў арганізме. Кропельніцу яму ставілі ў РАУС, а пазней хуткая забрала яго ў шпіталь.

Першага лютага ў судзе ён сваёй віны не прызнаў і сказаў, што будзе абскарджваць рашэнне Кастрычніцкага  суда.

Дарэчы, па рашэнню суда яму вярнулі яго аўтамабіль, які быў канфіскаваны пры затрыманні, а тэлефоны і флэшкі застаюцца закладнікамі пакуль ён не сплаціць штраф.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ