Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Агучаны першы прысуд па гэтак званай справе Ціханоўскага

02.02.2021 09:54
Палітвязню Уладзіміру Няронскаму далі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Аўдыё
  • Уладзімір Няронскі звяртаецца да сваіх родных
Уладзімір Няронскі у зале суду звяртаецца да сваіх родныхКадр з відэа Радыё Свабода

У судовай зале ён звярнуўся да родных, прасіў не хвалявацца за яго, і заклікаў рыхтавацца да вясны, калі ўсё ў краіне зменіцца.

Аўтара YouTube-каналу «Слуцк для жыцця» суддзя Аляксандр Рыбакоў пакараў па двух артыкулах: за заклік у відэа да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і за абразу старшыні Слуцкага райвыканкаму Андрэя Янчэўскага.

Паводле абвінавачання, Уладзімір Няронскі, будучы актывістам «Краіны для жыцця», уступіў у змову з Сяргеем Ціханоўскім з мэтай арганізацыі групавых акцый, што груба парушаюць грамадскі парадак у Гомелі, Мазыры, Брэсце, Мінску, Слуцку, Гродне і Магілёве.

Сродак здзяйснення злачынства – канал на YouTube і телеграм-канал «Краіна для жыцця». У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што «натхнёны заклікамі Ціханоўскі, Статкевіча, Севярынца», ён стварыў на YouTube канал «Слуцк для жыцця».

яс/паводле i TUT.BY