У Еўрасаюзе рыхтуюцца прыняць чацвёрты пакет санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і тых, хто прымае ўдзел у затрыманнях, катаваннях, збіваннях мірных дэманстрантаў, парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Новы пакет можа быць прыняты ў канцы лютага або пачатку сакавіка, распавёў TUT.BY саветнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка.
На сёння ў санкцыйныя спісы ўжо ўнесена 208 чалавек – гэта людзі, якія, як лічаць у ЕС, удзельнічалі ў фальсіфікацыях, «кашалькі» Лукашэнкі, сілавікі, асяроддзе, сам Лукашэнка. Прычым 208 – гэта прозвішчы з некалькіх санкцыйных спісаў: Еўрасаюза, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швейцарыі, Канады, Вялікабрытаніі, якія адрозніваюцца паміж сабой.
Франак Вячорка падкрэслівае: важна, каб спіс Еўрасаюза, які параўнальна невялікі, уключаў больш фізічных асоб і юрыдычных асоб, звязаных канкрэтна з парушэннем правоў чалавека, гвалтам супраць дэманстрантаў, фальсіфікацыяй выбараў, а таксама тых людзей, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі.
У новы спіс, паводле інфармацыі Офіса Ціханоўскай, можа ўвайсці яшчэ 165 чалавек.
ав