Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве аб'явілі конкурс на найлепшы "Плакат Салідарнасці з беларускім грамадствам"

02.02.2021 13:46
Працы прымаюцца да 16.00 5 лютага. 
.
.https://www.facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity

Цэнтр Беларускай салідарнасці і парламенцкая група польскага Сейму па справах Беларусі абвесцілі конкурс на найлепшы "Плакат Салідарнасці з беларускім грамадствам, паведаміў нам Уладзімір Кобец з ЦБС.

Конкурс шырокі, накіраваны на палякаў, беларусаў, на людзей у цэлым свеце. Цэнтр чакае, каб гэтыя працы былі дасланыя на адмысловы мэйл info.bcs@protonmail.com. Працы прымаюцца да 16.00 5 лютага.

Плакат

Найлепшыя плакаты можна будзе ўбачыць па ўсёй Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з беларусамі 7 лютага на шырокафарматных светадыёдных экранах. Акрамя таго, лепшы плакат будзе выкананы ў выгладзе муралу на сцяне аднаго з будынкаў Варашавы і надрукаваны ў выглядзе "Паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі", якія будуць дасланыя ў Беларусь.

Цэнтр запраше ўсіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства прыняць удзел у святкаванні ў Варшаве і па ўсёй Польшчы.

Міжнародны дзень салідарнасці з беларусамі

Ганаровы патранат над святкаваннямі ў Варшаве ўзялі штаб Святланы Ціханоўскай, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Ініцытарам варшаўскіх урачыстасцей і конкурсу плакатаў выступае дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемству аказвае таксама адміністрацыя г. Варшава.

У нядзелю 7 лютага каля калоны Жыгімонта адбудзецца вялікая імпрэза ад 12 да 14.00. Можна будзе пачуць выступы грамадскіх дзеячоў, таксама запланавана частка культурнай праграмы.

Цэнтр беларускай салідарнасці запраше ўсіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства прыняць удзел у святкаванні ў Варшаве і па ўсёй Польшчы.

Штаб Ціханоўскай і мэрыя Варшавы 

Ганаровы патранат над святкаваннямі ў Варшаве ўзялі штаб Святланы Ціханоўскай, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Ініцытарам варшаўскіх урачыстасцей і конкурсу плакатаў выступаўе дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемству аказвае таксама адміністрацыя г. Варшава.

У нядзелю 7 лютага каля калоны Жыгімонта адбудзецца вялікая імпрэза ад 12 да 14.00. Можна будзе пачуць выступы грамадскіх дзеячоў, таксама запланавана частка культурнай праграмы.

Урачыстасць у Мастаўлянах

Цэнтр беларускай салідарнасці запрашае таксама 6 лютага разам з Цэнтрам паехаць у Мастаўляны, дзе 2 лютага 1838 г. нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. У суботу 6 лютага ў Мастаўлянах а 12 гадзіне пачнуцца мерапрыемствы, звязаныя з дзнём нараджэння Кастуся Каліноўскага.

яс