Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

БКДП: Жорсткасць распраў і гвалту над працоўнымі не застануцца без наступстваў

02.02.2021 15:06
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў прыняў заяву ў падтрымку асуджаных і прагавораных да пазбаўлення волі працоўных БМЗ Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Учора Жлобінскі раённы суд вынес прысуд па справе аб страйку на БМЗ у жніўні 2020 года. Адзін з абвінавачаных атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, яшчэ двое – 2,5 года. Раней абвінавачаныя кампенсавалі прадпрыемству матэрыяльную шкоду – 1088 рублёў.

«Спроба рэалізаваць сваё законнае права на акцыю пратэсту супраць беззаконня ў краіне, фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і беспрэцэдэнтнага гвалту над удзельнікамі мірных пратэстаў каштавала ўсім тром прысуду да некалькіх гадоў турэмнага зняволення. Адначасова з гэтым на прадпрыемстве здзяйсняецца спроба знішчэння створанага незалежнага прафсаюзу, учыняюцца расправы над яго членамі», – звяртае ўвагу БКДП.

Старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук кажа, што жорсткасць распраў і гвалту над працоўнымі не застануцца без наступстваў. БКДП выкарыстае ўсе даступныя інструменты міжнароднай салідарнай падтрымкі, каб заслужаная расплата напаткала ўсіх, хто мае дачыненне да рэпрэсій на БМЗ і на іншых прадпрыемствах, асуджэннем і звальненняў работнікаў, цкаванню і пераследам за прыналежнасць да незалежных прафсаюзаў.

ав