Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марыя Калеснікава: «Вы можаце яшчэ хоць 10 спраў на мяне завесці. Вас гэта ўжо не ўратуе»

02.02.2021 16:01
МУС вырашыла не разглядаць заяву Марыі Калеснікавай па фактах выкрадання і пагроз у яе адрас.
Марыя Калеснікавакрыніца: відэа штабу В.Бабарыкі

 Яшчэ 10 верасня Марыя падавала заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы, называючы ўсе імёны і пасады людзей, якія арганізавалі яе выкраданне, пагражалі ёй і сілком спрабавалі вывезці з Беларусі.

Следчы камітэт вырашыў не разглядаць заяву Марыі, а аддаў яго ў Міністэрства ўнутраных спраў. МУС адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

«Вы можаце яшчэ хоць 10 спраў на мяне завесці. Вас гэта ўжо не ўратуе», – так Марыя Калеснікава пракаментавала адмову заводзіць крымінальную справу.

«Здзіўленая ці я? О не! Там, у кабінеце Карпянкова, спадары Казакевіч і Паўлючэнка ва ўсіх падрабязнасцях распавялі, што мяне чакае, калі я не пакіну краіну: СІЗА, турмы, зневажальныя дагляды, падарванае здароўе, забыццё. Я забуду пра кнігі (Харары, Хокінг, чао!), аб музыцы таксама, бо мне пераламаюць пальцы, праз месяц пра мяне ўсе забудуцца. 25 гадоў у калоніі, дзе я буду яму (Казакевічу) форму шыць, якую ён будзе апранаць па асаблівых нагодаў. Так што не, не здзіўленая.

Я буду далей звяртацца ў Генеральную пракуратуру, у суд, а вы можаце яшчэ хоць 10 спраў на мяне завесці. Вас гэта ўжо не выратуе. Вы гэта зрабілі – вы гэта ведаеце, я ведаю, вашы міністры ведаюць, кіраўнік дзяржавы ведае, калегі і саўдзельнікі ведаюць, сведкі (а іх нямала), вашыя дзеці ведаюць, жонкі, вашы бацькі, сябры і блізкія. Вы гэта зрабілі!», – адзначыла Марыя Калеснікава.

ав