Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

TUT.BY пацвердзіў голас Карпянкова на аўдыё, апублікаваным ініцыятывай BYPOL

02.02.2021 17:56
Аўдыёзапіс выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. 
.
.фота: BYPOL

У студзені ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас намесніка кіраўніка МУС Мікалая Карпянкова, распавядае, ад чаго загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, а таксама аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, дзе праваахоўнікам даводзілася, што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі. Там прагучалі словы аб стварэнні лагера для людзей, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.

У МУС адмовіліся каментаваць аўдыёзапіс, назваўшы яго фэйкам. Атрымаць каментар у Мікалая Карпянкова не ўдалося. TUT.BY замовіў фанаскапічнага даследаванне аўдыёзапісу, і атрымаў вынікі незалежнай экспертызы.

На падставе вывучаных матэрыялаў эксперт прыйшоў да высновы, што голас на аўдыёзапісе належыць Мікалаю Карпянкову.

Аўтары TUT.BY пішуць, што «запіс мае вялікае грамадскае значэнне. Ён выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Рыторыка ўладаў зводзіцца да таго, што запіс з'яўляецца фэйкавай. Аб якім-небудзь расследаванні па факце яе зʼяўлення, таксама як і па заявах, на ёй агучаных, нічога не паведамляецца. Калі маўчыць улада, сапраўднасць запісу вымушаныя правяраць журналісты».

ав