Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гендырэктар EBU: «Еўрабачанне» – музычны конкурс па-за палітычнай павесткай

03.02.2021 08:41
У студзені Беларускі фонд культурнай салідарнасці абвясціў пра пачатак кампаніі #stopBT.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Еўрабачанне» – музычны конкурс па-за палітычнай павесткай, заявіў генеральны дырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) Ноэль Куран у адказ на зварот Беларускага фонду культурнай салідарнасці (BCSF/Belarusian Culture Solidarity Foundation) аб выключэнні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі (НДТРК, Белтэлерадыёкампанія) са складу арганізацыі, паведамляюць naviny.by. Фота лісты кіраўнік фонду Сяргей Будкін размясціў у «Фэйсбуку».

У лісце адзначаецца, што EBU як прафесійная асацыяцыя грамадскіх СМІ ў Еўропе цвёрды прыхільнік свабоды выказвання і абароны каштоўнасцяў грамадскіх СМІ, уключаючы незалежнасць і адказнасць. Арганізацыя працягвае «ўважліва кантраляваць стан медыя ў Беларусі» і «рашуча асудзіла» нападу міліцыі на мясцовых і замежных журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Я б хацеў таксама падкрэсліць, што «Еўрабачанне» – музычны конкурс па-за палітычнай павесткай. Мы паслядоўна і рашуча супрацьстаім спробам выкарыстоўваць гэтую культурную падзею ў палітычных мэтах», – заявіў Куран, падкрэсліўшы, што і EBU – гэта прафесійная арганізацыя па-за палітыкай.

У студзені Беларускі фонд культурнай салідарнасці абвясціў пра пачатак кампаніі #stopBT, мэта якой – пазбавіць Белтэлерадыёкампанію правы на трансляцыю і ўдзел у міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне».

«Цалкам згодны з сп.Куранам. EBU павінна быць па-за палітыкаю. А значыць без БТ у складзе», - напісаў у Фэйсбуку Сяргей Будкін.

ав