Пракурор горада Віцебска Кірыл Дубаў апратэставаў рашэнне суда Першамайскага раёну, які 19 студзеня закрыў справу ў дачыненні да Таццяны Севярынец і Алены Касновай. Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ў лесе пад Віцебскам. Пракурор адзначыў, што суд павінен быў апытаць яшчэ траіх сведкаў-міліцыянтаў, якія выязджалі ў лес.
Нагадаем, жанчын затрымалі 13 студзеня ў лесе, калі яны займаліся скандынаўскай хадзьбой. 19 студзеня суд Першамайскага раёну спыніў справу ў сувязі з недаказанасцю віны і прынёс афіцыйныя выбачэнні.
Святаслаў Бруйко, Віцебск