У так званым Усебеларускім народным сходзе прыме ўдзел замежная партыя. Гэта Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ), якой кіруе Генадзь Зюганаў, піша «Еўрарадыё».
Гаворка пра гэта ішла падчас тэлефоннай размова Аляксандра Лукашэнкі і Генадзя Зюганава, паведамляе ТГ-канал "Пул Першага". Таксама ў размове абмяркоўваліся беларуска-расійскія адносіны і "апошнія падзеі ў РФ".
Хутчэй за ўсё, Зюганаў будзе адным з замежных гасцей-назіральнікаў, якія не будуць мець права голаса на гэтым сходзе. Такая практыка нагадвае прысутнасць замежных партыйных дэлегацый на з'ездах КПСС.
эж