Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілавікі ўзяліся за банкіраў

03.02.2021 15:59
Паводле якога артыкула і на які тэрмін затрыманыя кіраўнікі Белаграпрамбанка пакуль невядома. 
Жанна Румас і Сяргей Румасфота: www.tut.by

Старшыня праўлення Белаграпрамбанка Анатоль Лысюк знаходзіцца на бальнічным. Але, па словах супрацоўнікаў банка, як мінімум дваіх яго намеснікаў затрымалі. Гаворка ідзе пра Уладзіміра Падкавырава і Наталлю Шаўцову, піша «Наша Ніва».

Такая інфармацыя з'явілася на фоне чутак пра затрыманне, а на самой справе выязда за мяжу былога прэмʼера Беларусі, колішняга кіраўніка Белаграпрамбанка Сяргея Румаса. Палітычны аглядальнік Беларускай службы Польскага радыё Павел Усаў лічыць, што ў вышэйшай наменклатуры рэжыму пачынюцца чысткі.

Паводле якога артыкула і на які тэрмін затрыманыя кіраўнікі Белаграпрамбанка пакуль невядома. На дадзены момант ніводнае афіцыйнае ведамства не пацвердзіла інфармацыі аб затрыманні банкіраў.

эж

П. Усаў: У вышэйшай наменклатуры пачаліся чысткі

03.02.2021 13:46
У розных телеграм-каналах з'явіліся паведамленні пра тое, што былога прэмʼер-міністра Беларусі Сяргея Румаса затрымалі.