Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заяву ў абарону нацыянальнага сцяга ініцыявалі гродзенскія гісторыкі

03.02.2021 18:12
Яны нагадваюць, што ў верасні 1991 году Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneuzhursky/shutterstock.com

Ужо больш ста гісторыкаў з Беларусі і замежжа падпісалі заяву ў абарону нацыянальнага сцяга, які ўлады хочуць прызнаць экстрэмісцкім. Адзін з першых падпісантаў заявы гісторык Алесь Краўцэвіx адзначае, што гэты зварот найперш скіраваны да жыхароў Беларусі, а таксама да тых, хто распачаў кампанію па дыскрэдытацыі бел-чырвона-белага сцяга. Паводле яго, у звароце яны імкнуліся найперш патлумачыць значэнне нацыянальнага сцягу для народа Беларусі. Што датычыць ініцыятараў шальмавання бел-чырвонага сцяга, то сваім зваротам яны даюць ім шанец задумацца.

«Гаворка ідзе пра тое, што тут падпісваюцца прафесійныя гісторыкі: дактары і кандыдаты навук. І наша задача была ў тым, каб выказацца пра гэта, а не маўчаць. І папярэдзіць, што дзеянні гэтых людзей падыходзяць пад крымінальны артыкул – распальванне нацыянальнай варожасці».
Гісторыкі ў сваім звароце адказваюць на абвінавачанне прапаганды ў тым, што падчас Другой сусветнай вайны такія сімвалі выкарыстоўвалі калабарантамі.

І нагадваюць, што ў верасні 1991 году Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ