Амаль паўгода таму ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пратэсты разганялі вельмі брутальна, дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз следчыя ізалятары, дзе многія былі катаваныя. За кратамі дагэтуль застаецца звыш 200 палітычных вязняў. Беларуская прапаганда ўсімі сіламі стараецца зваліць віну за арганізацыю пратэстаў на заходнія краіны, «лялькаводаў» з Літвы, Польшчы, ЗША ды іншых дзяржаў. Аднак беларусы даволі ўстойлівыя на хлусню афіцыйнай прапаганды, аб чым сведчаць вынікі апытання, праведзенага па замове польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў. Гаворыць эксперт цэнтру, спецыяліст па Беларусі Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).
- Польшча і Літва першымі трапілі пад абстрэл – як краіны, якія спрабуюць раздзьмухаць рэвалюцыю ў Беларусі. Польшча быццам бы хоча адарваць у Беларусі Гарадзеншчыну. Фантазія беларускіх прапагандыстаў вельмі багатая. Аднак беларусы ставяцца да гэтай прапаганды са здаровым скепсісам. Частка агулам не глядзіць дзяржаўнае тэлебачанне, а іншыя адносяцца да яго скептычна.
Каля адной пятай беларусаў (20,7%) мяркуе, што Польшча пагражае інтэгральнай цэласнасці іх дзяржавы, амаль 43% адказала, што такая пагроза можа прыйсці з усходу, з Расіі.
нг