Беларуская Служба

НАУ звярнулася да пастаўшчыкоў ліцэнзій для беларускіх тытунёвых фабрык

07.04.2021 18:20
Там мяркуюць, што іх даходы выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзян.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) звярнулася да пастаўшчыкоў ліцэнзій для беларускіх тытунёвых фабрык, даходы якіх, як мяркуе НАУ, выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзян, пішуць naviny.by.

У кампаніі British American Tobacco, Imperial Tobacco, Japan Tobacco International і Philip Morris накіраваныя лісты з прапановай «даць ацэнку практык, якія ўжываюцца партнёрамі кампаній у Беларусі, унутраным рэгламентам міжнародных вытворцаў».

Такімі рэгламентамі прадугледжваецца недапушчальнасць кантрабанды і парушэнняў правоў работнікаў прадпрыемстваў, адзначаецца ў лісце НАУ.

У той жа час, звяртаюць увагу аўтары ліста, Беларусь сёння з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у краіны Еўропы.

Як адзначыў адказны ў НАУ за знешнюю палітыку і гандаль Анатоль Котаў, толькі з пачатку гэтага года на мяжы з Еўрапейскім саюзам затрымана каля 5 млн кантрабандных цыгарэт з Беларусі.

У лістах у тытунёвыя кампаніі НАУ адзначае, што ў Беларусі «нават легальныя паступленні ад гандлю тытунёвымі вырабамі праз акцызныя адлічэнні выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзянаў».

ав