Беларуская Служба

Лукашэнка запісаў грамадства ў экстрымісты

16.04.2021 13:01
Улады прынялі абяцаныя законы, якія крыміналізуюць любыя пратэсты, забараняюць журналістам пісаць пра іх, пазбаўляюць людзей дапамогі адвакатаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ALEXANDER ASTAFYEV / SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA.

Палата прадстаўнікоў прыняла Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і Закон «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. Таксама ўнесеныя змены ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах».

Новыя законы ўводзяць жорсткія нормы, якія забараняюць любыя грамадскія масавыя акцыі, абмяжоўваюць працу журналістаў.

Справа ў тым, што цяпер улады прыраўнялі журналістаў, якія працуюць на несанкцыянаваных акцыях, да ўдзельнікаў гэтых акцый. Таксама рэжым забараніў СМІ асвятляць у рэжыме рэальнага часу незаконныя мітынгы «з мэтай іх папулярызацыі або прапаганды».

Усе масавыя мерапрыемствы будуць цяпер праходзіць толькі на падставе дазволу мясцовых органаў улады. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы атрымалі права вызначаць месцы для такіх мерапрыемстваў.

Апроч таго ўлады ўвялі прамую забарону на заклікі да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку шляхам анансавання ў СМІ, інтэрнэце дат, месцаў і часу, а таксама забароне на выраб і распаўсюд улётак і плакатаў да афіцыйнага дазволу мерапрыемства.

Адзінай формай ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці цяпер будуць юрыдычныя кансультацыі. Фактычна ўлады ліквідуюць у Беларусі прыватную адвакатуру.

юл