19 красавіка суддзя суда Круглянскага раёна Зміцер Сасноўскі абвясціў прыгаворы па справе магілёўскіх «лялечнікаў».
Траіх чалавек прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злоснага хуліганства (ч.2 арт.339 КК РБ) і знявазе прэзідэнта (ч. 2 арт. 368 КК РБ), паведаміў ТК MayDay.
Вольга Клімкова і Сяргей Скок атрымалі па 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Скок і Клімкова знаходзіліся пад вартай з лістапада.
Максіму Сяргеенку прысудзілі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Нагадаем, што ў канцы лістапада ў Магілёве было затрымана каля 8 чалавек па падазрэнні ў вывешванні «лялек» розных чыноўнікаў. Усе затрыманыя знаходзіліся ў телеграм-чаце «Адраджэнне».
Паводле паведамлення МУС, магілёўцы «вырабілі шэсць роставых лялек з цынічнымі надпісамі і малюнкамі вышэйшых службовых асоб, размясцілі іх на дарозе паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж і распаўсюдзілі здымкі ў інтэрнэце».
Дзяржаўнага абвінаваўцы Арцём Налівайка патрабаваў кожнаму даць па 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
яс