З ініцыятывай закрыць «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне звярнуўся ў суд пракурор горада.
Падставай для ліквідацыі Цэнтру стала выстава мастака Алеся Пушкіна, на якой адна з карцін, на думку пракурора, парушае Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму.
Кіраўнік і заснавальнік «Цэнтра гарадскога жыцця» Павел Мажэйка лічыць падобны працэс палітычнай замовай:
-Вось гэтыя прэтэнзіі да цэнтра, у прыватнасці да выставы Пушкіна, нічога не змянілася. Усе абвінавачванні даслоўна будуюцца на вытрымках з артыкула Вікіпедыі адносна той карціны. Яны проста перапісалі звесткі і па-сутнасці ніякіх канкрэтных абвінавачванняў экстрэмізму не прадастаўлена, – кажа Мажэйка.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ