Беларуская Служба

Пачаўся збор подпісаў у абарону «Цэнтра гарадскога жыцця»

26.04.2021 16:12
Фармальнай прычынай для закрыцця Цэнтру стала выстава мастака Алеся Пушкіна, якая нібыта парушае Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».
ІлюстрацыяКрыніца: Цэнтр гарадскога жыцця

У эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 12 траўня будзе разгледжана справа аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця». Грамадскасць, разумеючы наступствы, пачала ў інтэрнэце збор подпісаў у абарону культурна-асветніцкай установы

Фармальнай прычынай для закрыцця Цэнтру стала выстава мастака Алеся Пушкіна, якая нібыта парушае Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».

Аднак не толькі гродзенцы, але і многія жыхары Беларусі, хто наведваў Цэнтр лічаць, што яго хочуць ліквідаваць па палітычных матывах.

Наведвальнікі цэнтру прыводзяць свае аргументы, маўляў, тут адбыліся больш 250 культурніцкіх і асветніцкіх імпрэзаў, больш за сотню прэзентацый, творчых сустрэчаў, майстар-класаў, некалькі вялікіх фестываляў, навуковыя канферэнцый, канцэрты, прэзентацыі кніг і сустрэчы з літаратарамі.

Многіх такое стаўленне да культурнай пляцоўкі абурыла.

«Калі мы хочам быць культурнымі, то нам трэба падтрымліваць і трымаць у горадзе ўсімі сіламі культурныя кропкі, якія з’яўляюцца культурнымі асяродкамі і фармуюць іх, развіваюць».

Алесь Завіноўскі

«Цэнтр гарадскога жыцця» у Гродне пад пагрозай існавання

21.04.2021 12:13
Нядаўна ў Цэнтры адбывалася выстава Алеся Пушкіна і на адной з карцін быў партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара.