Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі

27.04.2021 15:01
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі, дзе яна сустрэлася з Аляксандрам Ван дэр Беленам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/tsikhanouskaya

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская і Аляксандр Ван дэр Бэл абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій у Беларусі ды сітуацыю з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі сілавікі не давалі запаліць лампады каля храмаў у памяць пра ахвяр катастрофы.

Таксама бакі абмеркавалі падтрымку Аўстрыяй закліку Ціханоўскай да мірнага ўрэгулявання крызісу ў Беларусі праз перамовы, якія прывядуць да свабодных прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе. Аўстрыя разам з АБСЕ гатова шукаць шляхі дапамогі ў арганізацыі дыялогу з рэжымам;

Апроч таго абмяркоўвала важнасць захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, уздымалася пытанне пра сітуацыю з COVID ў Беларусі ды спробы рэжыму схаваць рэальную статыстыку па захворванні.

юл