Беларуская Служба

Ціханоўская павіншавала прэзідэнта Польшчы і польскі народ з Днём Канстытуцыі 3 траўня

28.04.2021 14:38
Святлана Ціханоўская правяла званок з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Святлана ЦіханоўскаяТК Святланн Ціханоўскай

Ціханоўская павіншавала прэзідэнта Польшчы і польскі народ з Днём Канстытуцыі 3 траўня, адным з найважнейшых нацыянальных святаў у краіне, а таксама днём Палоніі і палякаў за мяжой. Яна падкрэсліла, што народ Беларусі, які тады з'яўляўся часткай Рэчы Паспалітай, таксама ганарыцца прыняццём у 1791 годзе першай у Еўропе і другой у свеце (пасля ЗША) Канстытуцыі.

Аб дэталях гутаркі паведамляецца ў ТК Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўскіая і Анджэй Дуда абмеркавалі:

- сітуацыю з польскай меншасцю ў Беларусі. Ціханоўская асудзіла арышты і абвінавачванні супраць прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі. Яна назвала недапушчальным пераслед у Беларусі па нацыянальнай і этнічнай прыкмеце;

- праграмы для рэпрэсаваных беларусаў, у тым ліку тых, каму Польшча дала гуманітарныя візы, прытулак і дапамогу ў медыцынскай рэабілітацыі;

- важнасць падтрымкі студэнтаў, акадэмікаў, гісторыкаў, журналістаў, IT-сектара, беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама такіх праектаў як Белсат, Еўрарадыё, Радыё Рацыя, стыпендыяльная праграма Каліноўскага. Ціханоўскіая выказала надзею, што гэтыя праекты працягнуць існаваць, бо гэта дапамагае ствараць сувязі паміж народамі абедзвюх краін;

- будучую інтэграцыю дэмакратычнай Беларусі ў Балтыйска-Чарнаморскім саюзе і іншых важных рэгіянальных праектах, такіх як Люблінскі квартэт, які абʼядноўвае Польшчу, Украіну і Літву. Гэта дазволіць умацаваць эканамічнае, культурнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі;

- удзел беларускіх дэмакратычных сіл у праекце Усходняга партнёрства, а таксама на саміце Усходняга партнёрства, які мае адбыцца ў гэтым годзе ў Бруселі. Ціханоўская звярнулася да Анджэя Дуды з просьбай падтрымаць усталяванне двухбаковых кантактаў з кіраўніцтвам краін Усходняга партнёрства – Арменіі, Грузіі, Украіны, Малдовы;

- супрацоўніцтва з Польшчай у рамках АБСЕ, Рады па правах чалавека ААН, а таксама іншых міжнародных арганізацый, каб наблізіць перамовы, а таксама расследаваць злачынствы рэжыму супраць беларусаў;

- прыняцце 4-га пакета санкцый ЕЗ, а таксама нацыянальныя механізмы, якія дазваляюць прымаць санкцыі польскім бокам.

яс