Беларуская Служба

Асуджаны гродзенскі фатограф за сцяжок у машыне

28.04.2021 18:38
Валерый Юдзін аштрафаваны на 15 базавых велічынь (435 рублёў) за адзіночны пікет – на лабавым шкле яго аўтамабіля быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяжок.
.
.blizko.by

 Юдзіна спынілі супрацоўнікі ДАІ, калі ён раніцай ехаў на працу. Падставай стала тое, што нібыта яго аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку.

Пабачыўшы сцяжок у машыне склалі пратакол. Затым да суда больш сутак трымалі ў ізалятары.

Вінаватым Юдзін сябе не прызнаў і ў судзе заявіў, што не існуе ніводнага нарматыўнага акту, які б забараняў выкарыстанне сцяга.

Ён таксама распавёў, што ў ізалятары для палітычных стварылі асобныя жорсткія ўмовы ўтрымання.

“Асуджаным па палітычных артыкулах нельга сядзець у камеры з 6 раніцы пасля пад’ёма і да адбою”.

А яшчэ ён дадаў, што палітычных будзяць уначы і ты мусіш называць артыкул па якому сядзіш і хатні адрас.  

Алесь ЗАВІНОЎСКІ