Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ трох затрыманых супрацоўнікаў TUT.by, якія не выходзілі на сувязь. Як паведамляе партал у сваім телеграм-канале, спіс затрыманых папоўнілі намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і менеджэр Андрэй Аўдзееў.
Акрамя таго, па-ранейшаму ні блізкім, ні адвакату невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
Раней паведамлялася аб затрыманні васьмі чалавек: галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, генеральнага дырэктара Людмілы Чэкінай, галоўнага бухгалтара Анжэлы Асад, намесніка дырэктара Ірыны Рыбалко, галоўнага інжынера Алы Лапатко, рэдактара Вольгі Лойкі, журналіста Алены Талкачовай, юрыста Кацярыны Ткачэнкі.
Статус ўсіх затрыманых дагэтуль незразумелы. Сайт TUT.by з 18 мая заблакаваны. У офісе партала і дома ў некаторых супрацоўнікаў прайшлі ператрусы. Былі канфіскаваныя тэхніка, банкаўскія карты, наяўныя грошы.
Тэлеграм-канал