Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

А. Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады дзейнічалі па правілах, прымушаючы да пасадкі самалёт

26.05.2021 12:25
Па словах Лукашэнкі, у самалёце знаходзіўся тэрарыст.
.
А. Лукашэнка выступае перад парламентарыяміфота: PAP/EPA/MAXIM GUCHEK / POOL

Аляксандр Лукашэнка сустракаецца ў Доме ўраду з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі апарату дзяржкіравання. Ён заявіў, што прымушаючы да пасадкі самалёт Ryanair беларускія ўлады дзейнічалі паводле ўсіх правілаў. У самалёце знаходзіўся тэрарыст. Беларускі кіраўнік не паведаміў, каго ён мае на ўвазе. Магчыма, гэтым тэрарыстам ён назваў Рамана Пратасевіча.

У сваю чаргу прадстаўнікі дэмакратычных сілаў заявілі, што яны рыхтуюцца да новай, актыўнай фазы пратэсту. У Літве прайшла сустрэча Святланы Ціханоўскай з кіраўніком Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам, штабам Цапкалы, прадстаўнікамі ByPol.

нг