Еўрапейскі вяшчальны саюз замарозіў членства БТ у арганізацыі. Саюз даў БТРК два тыдні, каб накіраваць афіцыйны адказ. Пасля гэтага рашэнне набудзе моц афіцыйна.
Арт-менеджар Сяргей Будкін у каментары для «Нашай Нівы» патлумачыў, што азначае замарожанне адносін Еўрапейскага вяшчальнага саюза і Белтэлерадыёкампаніі. Гэта, у прыватнасці:
– каласальныя іміджавыя страты на еўрапейскім рынку;
– БТ не зможа праводзіць нацыянальныя адборы і паказваць дарослае і дзіцячае Еўрабачанне;
– не зможа весці некаторыя спартовыя трансляцыі;
– не зможа карыстацца партнёрскімі матэрыяламі і матэрыяламі інфармагенстваў.
вс