Беларуская Служба

У Мінску выходзіць новая кніга пра Максіма Багдановіча

16.06.2021 18:21
Новае выданне раскрываецца напоўніцу жыццё геніяльнага паэта.
  (18811964).   . 1927 .
Валянцін Волкаў (1881−1964). Партрэт Максіма Багдановіча. 1927 г. НММ РБPublic Domain

Літаратурны музей Максіма Багдановіча да 130-годдзя з дня нараджэння паэта прадставіў новае выданне серыі ЖЗЛБ “Максім Багдановіч”, у якім год за годам праз успаміны, лісты, дакументы, цытаты з даследаванняў, невядомыя творы раскрываецца жыццё геніяльнага паэта.

У кнізе прадстаўлены, як ужо знаёмыя факты, так і абсалютна новыя. Раскіданыя па шматлікіх выданнях звесткі сабраныя побач адпаведна храналогіі задаюць новы ракурс, раскрываюць унутраныя матывы і даюць адказы на многія загадкі.

Да таго ж, выданне мае больш за сотню фотаздымкаў, некаторыя з іх адкрытыя зусім нядаўна. 

Кніга з’явіцца ў продажы праз 2 тыдні.

юл