Літоўскае войска на мяжы з Беларуссю 9 ліпеня пачало ўсталёўваць драцяную загароду для ўзмацнення кантролю над патокамі мігрантаў. Памежнікі не ўдзельнічаюць у будаўніцтве, а толькі паказваюць самы праблемны ўчастак граніцы.
Агулам запланавана ўстанавіць 550 км бар'еру з калючага дроту. Нагадаем, працягласць мяжы Літвы з Беларуссю складае каля 679 км. Таксама прынята рашэнне пачаць будаўніцтва плоту на літоўска-беларускай мяжы. Кошт плоту ацэньваецца ў 41 млн еўра.
З 8 на 9 ліпеня на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі затрымалі 37 нелегалаў. Агулам з пачатку гэтага года літоўцы затрымалі 1546 мігрантаў. Гэта ў 19 разоў больш, чым у цэлым 2020 годзе.
вс