Беларуская Служба

«Справа студэнтаў» завяршылася турэмнымі выракамі

16.07.2021 13:33
Лукашэнкаўскі суд накіраваў моладзь ды выкладчыкаў, якія выступілі супраць гвалту ды хлусні, амаль на 3 гады ў турму.
Здымак мае ілюстрацыйны характарdumka.me

У судзе Савецкага раёну Мінска 16 ліпеня агучылі прысуд па «справе студэнтаў». Лукашэнкаўская суддзя Марына Фёдарава прызначыла абвінавачаным наступныя тэрміны:

Ксеніі Сырамалот – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Ягору Канецкаму – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Іллі Трахтэнбергу – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Таццяне Екельчык – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Касе Будзько – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Яне Арабейка – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Вікторыі Гранкоўскай – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Анастасіі Булыбенка – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Марыі Каленік – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Алане Гебрэмарыям – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Вользе Філатчанкавай – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Глебу Фіцнеру – 2 гады пазбаўлення волі. Апроч Глеба Фіцнера, ніхто з фігурантаў справы не прызнаў сваёй віны.

Менавіта столькі запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў, якія вінавацілі палітзняволеных па ч. 2 арт. 17 («злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове») і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

У апошнім слове палітвязні казалі, што адкрыта выказвалі сваё меркаванне. Яны застаюцца вольнымі людзьмі, якія самастойна думаюць і прымаюць рашэнні. Моладзь казала, што яны зрабілі ўсё правільна, бо выйшлі не супраць улады, а супраць гвалту, знявагі, беззаконня і хлусні.

юл