Вярхоўны суд перанёс дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Пазоў Міністэрства юстыцыі будзе разглядацца 27 жніўня. Раней суд быў прызначаны на 11 жніўня. Перанос звязаны з тым, што БАЖ абскардзіла папярэджанне міністэрства, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця.
Працэс па абскарджанні папярэджання адбудзецца ў Вярхоўным судзе 23 жніўня. А праз некалькі дзён пасля таго суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі журналісцкай арганізацыі.
Офіс БАЖ па-ранейшаму застаецца зачынены пасля вобшуку, а супрацоўнікі арганізацыі не маюць доступу да дакументаў.
вс