Беларусь адклікала сваю згоду на прызначэнне Джулі Фішэр паслом ЗША ў Мінску. Акрамя таго, амерыканскай дыпмісіі прапанавана скараціць сваю колькасць да пяці чалавек. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу рэжымнага МЗС.
Як растлумачыў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, рашэнні прынятыя ў адказ на «недружалюбныя і нават агрэсіўныя дзеянні» ЗША.
Паводле яго слоў, афіцыйны Мінск таксама не бачыць сэнсу ў прысутнасці ў Беларусі такога значнага персаналу амерыканскай дыпмісіі. У сувязі з гэтым амерыканскаму боку прапанавана да 1 верасня скараціць колькасць свайго прадстаўніцтва ў Мінску да 5 чалавек.
У панядзелак, нагадаем, прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў указ, які пашырае санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
вс