Гэтай гістарычнай фатаграфіі ўжо 30 гадоў. Дня 24 жніўня 1991 года Галіна Сямдзянава на просьбу Зянона Пазняка ўнесла перад пачаткам сесіі ў прэзідыум авальнай залы Вярхоўнага Савета беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Гэта сталася за адзін дзень да надання Дэкларацыі аб суверэнітэце моцы канстытуцыйнага закону.
Галіна Сямдзянава была дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, членам партыі БНФ “Адраджэнне”, удзельнічала ў распрацоўцы дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РБ.
нг