Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на прысуд палітвязню Паўлу Севярынцу і пакінуў без зменаў – 7 гадоў пазбаўлення волі за быццам бы арганізацыю масавых беспарадкаў. Але ёсць і пазітыў: адзін дзень у СІЗА залічылі за 1.5 дні турмы. У выніку сустаршыні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» засталося адбыць 5,5 гадоў зняволення. Жонка палітыка Вольга напісала ў сацсетках: «веру, што Бог падрыхтаваў для нас нешта зусім іншае».
Гэта трэці прысуд палітыку ад рэжыму, агульны тэрмін пакарання складае ў суме 11 гадоў. Такая цана барацьбы за свабоду.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск.