Беларуская Служба

У Гродна прыбылі расійскія вайскоўцы для фармавання супольнага вучэбна-баявога цэнтру

29.08.2021 08:21
3 верасня чакаецца прыбыццё самалётаў Су-30СМ ВПС Расіі на аэрадром у Баранавічах.
Rosyjski myśliwiec SU-30
Rosyjski myśliwiec SU-30Shutterstock/De Visu

Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў Расіі прыбылі ў Гродна для фармавання вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі.

Рашэнне аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сілаў двух краін было прынятае ў ходзе перамоваў вясной бягучага года.

3 верасня чакаецца прыбыццё самалётаў Су-30СМ ВПС Расіі на аэрадром у Баранавічах.

вс