Беларуская Служба

Кіраўнік і прэс-сакратар «Маладога фронту» выйшлі на свабоду

30.08.2021 14:28
Актывістаў правялі і пасадзілі на маршрутку ў Мінск.
Дзяніс Урбановічфота: профіль «Нашай Нівы» ў «Фэйсбуку»

Вызваленыя лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч і прэс-сакратар арганізацыі Віталь Трыгубаў, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Актывістаў правялі і пасадзілі на маршрутку ў Мінск.

Пра затрыманне Урбановіча, Трыгубава і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця стала вядома раніцай 27 жніўня. Як пазней аказалася, іх затрымалі яшчэ 25 жніўня ў Ветцы, куды яны прыехалі з Гомеля.

Мацкойць пасля двух дзён у веткаўскім і менскім ІЧУ выйшаў на свабоду.

вс