Беларуская Служба

Крымінальная справа ў дачыненні прафсаюзнага лідара Мікалая Шараха спынена

09.09.2021 09:15
Актывіста вінавацілі ў пратэставых надпісах на прыпынку.
Мікалай Шалахhttps://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-szarakh

Прычынай закрыцця крымінальнай справы стала тое, што прафсаюзны лідар не здзяйсняў дзеянняў, у якіх яго падазравалі. Нагадаем Мікалай Шарах быў падазроным па артыкуле 341 КК РБ («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). Яго вінавацілі ў тым, што ён нібыта 17 кастрычніка мінулага году напісаў чырвонай фарбай пратэставыя лозунгі на прыпынку грамадскага транспарту. Мікалай Шарах з'яўляецца кіраўніком ячэйкі Свабоднага прафсаюза, сябрам Полацкага праваабарончага таварыства.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск