Беларуская Служба

Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім беларускія памежнікі займаюцца падвозам мігрантаў

09.09.2021 21:02
Літоўскія памежнікі раней апублікавалі відэа, на якім беларускія сілавікі прымушаюць мігрантаў перасякаць мяжу Літвы.
Migranci na granicy polsko-białoruskiej
Migranci na granicy polsko-białoruskiejtwitter.com/PremierRP

Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца, беларускія памежнікі займаюцца транспартам мігрантаў на розныя ўчасткі, паведамляе Радыё «Свабода».

На відэа людзі ў вайсковай форме дапамагаюць мігрантам забрацца ў машыну, накрытую тэнтам. Затым ідуць кадры, дзе памежнікі за калючым дротам паказваюць невядомым рукамі, куды трэба ісці.

Па звестках ведамства, 9 верасня польскія памежнікі спынілі 140 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Напярэдадні такіх спробаў было 194. Пазначана, што групы замежнікаў хаваюцца за лесам за некалькі сотняў метраў ад граніцы і чакаюць зручнага часу для пераходу мяжы.

Гэта ўжо не першае такое відэа. Літоўскія памежнікі раней апублікавалі відэа, на якім беларускія сілавікі прымушаюць мігрантаў перасякаць мяжу Літвы.

вс

на фота: нелегальныя мігранты на беларуска-польскай мяжы