Пра гэта Свабодзе паведаміў брат Наталлі Генадзь Касьян. У судзе яму сказалі, што «прадстаўленне ПК-4 аб пераводзе ў турму задаволена». У якую турму будуць пераводзіць, вырашыць адмiнiстрацыя.
Турэмны тэрмін ураджэнка Воршы адбывае ў папраўчай калоніі ў Гомелі.
Справу суддзя Мікалай Крупадзёраў разглядаў на выязным пасяджэнні ў папраўчай жаночай калоніі ў Гомелі.
Наталля Хершэ ўжо больш за год знаходзіцца ў зняволенні. Яе затрымалі 19 верасня 2020 году пасля жаночага маршу. У снежні ёй прысудзілі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву.
Брат палітзняволенай Генадзь Касьян за апошнія чатыры месяцы атрымаў толькі адзін ліст ад сястры, у якім тая напісала, што цікавіцца творамі Салжаніцына і спрабуе бавіць час з карысцю для цела і розуму.
За час зняволення Хершэ паспела ўжо пабываць у штрафным ізалятары (ШЫЗА) і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) за адмову шыць форму для сілавікоў.
яс