Ігара Банцэра, які адбывае пакаранне ў віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу №9, вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Музыку асудзілі за вулічны перформанс, зладжаны ў верасні 2020 году на паўтара году.
Умовы ўтрымання палітвязня ад пачатку былі жорсткія. 22 верасня рок-музыканта выпусцілі са штрафнога ізалятара, дзе ён правёў сорак дзён.
Праваабаронца Міхаіл Жамчужны лічыць, што такім чынам палітвязняў ломяць знутры, падначальваюць, робяць з іх рабоў. Суд павінен адбыцца 29 верасня.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск