«Беспакарана гэта не застанецца» - так Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў смерць супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі, які загінуў 28 верасня падчас перастрэлкі ў адной з мінскіх кватэр. Словы Лукашэнкі прыводзіць телеграм-канал «Пул Першага».
Паводле інфармацыі канала, Лукашэнка «ўчора імгненна атрымаў інфармацыю аб тым, што адбылося і даручыў разабрацца літаральна пасекундна - не ўсе дэталі былі вядомыя». Таксама ён даручыў «аказаць дапамогу сям'і».
Увечары 28 верасня прэс-служба КДБ распаўсюдзіла паведамленне аб гібелі свайго супрацоўніка. Па звестках ведамства, ён атрымаў смяротныя раненні падчас спецыяльных мерапрыемстваў «па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».
ав