Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у чацвер, 14 кастрычніка, прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Але ў фармаце відэаканферэнцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
«Будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. У іх ліку - сумеснае супрацьдзеянне распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі і пераадоленне негатыўных наступстваў пандэміі ў сацыяльна-эканамічнай сферы, супрацоўніцтва ў энергетыцы і фармаванне адзіных рынкаў нафты і газу, узаемадзеянне па праблематыцы змены клімату і абароны навакольнага асяроддзя», - гаворыцца ў паведамленні. «Чакаецца прыняцце шэрагу рашэнняў, накіраваных на далейшае паглыбленне еўразійскай інтэграцыі», - адзначылі ў Крамлі.
Нагадаем, у Мінску 14-15 кастрычніка пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Раней Уладзімір Пуцін заяўляў, што мае намер сустрэцца з Лукашэнкам «у бліжэйшы час». У якасці месца сустрэчы згадвалі менавіта Мінск. Пра гэта казаў і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Сам Лукашэнка заяўляў, што Пуцін прыедзе ў Мінск у рамках саміту СНД «дзесьці 15 кастрычніка».
нг