Алесь Пушкін ужо больш як паўгода ўтрымліваецца ў следчай турме ў Жодзіне, ён працягвае маляваць і вучыць сукамернікаў, а таксама працаваць над п’есай.
Паводле слоў адваката, Пушкін зноў пагаліў галаву. Мастак стараецца падбадзёрыць родных і піша лісты. Але перапіска ў апошні час ускладнілася, і ў абодва бакі цэнзары прапускаюць далёка не ўсю карэспандэнцыю, а некаторыя лісты даходзяць урыўкамі без пачатку або канца.
— Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і падпісваць ніякіх прашэнняў не будзе, — перадае словы мастака Алеся Пушкіна адвакатка.
— Ён вельмі ганарыцца сынам, які сёлета паступіў у медыцынскі ўніверсітэт, і задаволены, што ў таго ўсё добра. Таксама кожны раз перадае сям'і словы падтрымкі, — гаворыць адвакатка.
Акрамя таго, жонцы мастака Яніне стараюцца дапамагаць як сябры сям’і, так і валанцёры, і асуджаныя, якія асабіста ведаюць Алеся.
Алеся Пушкіна абвінавачваюць у тым, што адна з яго карцін — партрэт антысавецкага падпольшчыка, выстаўлены ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродна, парушае 130-ы артыкул Крымінальнага кодэксу («Распальванне нацыянальнай, расавай і іншай варожасці»). За «рэабілітацыю нацызму» мастаку і перформеру, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення.
Пакуль пра дату суда над ім нічога не вядома.
Да Алеся звярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаванне, але ён катэгарычна не згодны.
— Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і падпісваць ніякіх прашэнняў не будзе, — перадае словы мастака Алеся Пушкіна адвакатка.
«Салідарнасць» /вх