У Горадні падчас хакейнага матчу між «Нёманам» і «Гомелем» на двух мужчынаў 37 і 39 гадоў склалі адміністрацыйныя пратаколы за «парушэнне патрабавання выканання дзяржаўнага гімну» – яны не падняліся, калі той гімн граў, піша «Наша ніва».
Адміністрацыйны кодэкс сапраўды прадугледжвае штраф у памеры да 15 базавых велічыняў (435 рублёў) за «парушэнне вызначаных заканадаўствам патрабаванняў да выканання Дзяржаўнага гімну» ў артыкуле 24.54.
Закон «Аб дзяржаўных сімвалах» жа ў артыкуле 13 патрабуе, каб прысутныя слухалі або выконвалі гімн стоячы (а мужчыны – яшчэ і без галаўных убораў, а калі пры тым падымаюць дзяржаўны сцяг, каб ніхто не адварочваўся), нагадвае Белсат.
Аднак раней не з’яўлялася навінаў пра пакаранні за гімн шараговым гледачам матчаў – хіба штрафавалі хакеістаў.
яс