Пра гучныя затрыманні кіраўніцтва на вядучых заводах гаворыцца ў Тэлеграм-канале МУС.
Затрыманых падазраюць у маштабнай злачыннай дзейнасці.
«Задакументаваны шматлікія факты атрымання хабару, якія перадаваліся ў выглядзе наяўных грошай і нерухомасці за перамогу ў тэндарах на пастаўку дарагога абсталявання» – гаворыцца ў паведамленні сілавікоў.
Каб атрымаць хабар і схаваць гэтыя сродкі, па версіі следства, складаліся фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажы нерухомасці.
Следства заявіла, што канфіскавала каля $100 тыс. Следчы камітэт завёў крымінальныя справы па факце хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. Топ-менеджары знаходзяцца пад арыштам.
вх