Трыццаць гадоў таму на тле драматычных падзей вясны 1996 года паўстала інцыятыва, дзякуючы якой дзясяткі, калі не сотні тысяч беларусаў даведаліся, што такое падтрымка і салідарнасць.
Алена Лапцёнак прыйшла ў правабарону 28-гадовай дзяўчынай, як, яна сама кажа, яе прывёў лёс. А менавіта, знаёмства з Алесем Бяляцкім. Гэта ён аспірант, а пасля дырэктар музею Максіма Багдановіча, заахвоціў маладога філолага да актывізму і прывёў у праваабарону.
З 1996 года Алена ні дня не пашкадавала, што абрала гэты шлях. І лічыць, не гледзячы на ўсё тое, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі, дапамогу людзям сваім пакліканнем. Бо самае важнае, калі людзям ёсць да каго звярнуцца. Важна, каб людзі не заставаліся сам на сам са сваімі праблемамі і заўсёды ведалі, што ім дапамогуць.
За гэтыя гады было шмат усяго, забарона на дзейнасць, аблавы, затрыманні, штрафы і закратаванні. Даводзілася нават выскокваць з вакна офісу. Але, як лічыць Алена, добрых момантаў у яе дзейнасці заўсёды было больш і менавіта гэта натхняла.
Падрыхтавала Аксана Колб