Дзяржаўную раённую газету не сталі караць за распаўсюд экстрэмізму. Газета "Чырвоны прамень" ілюстравала адзін са сваіх артыкулаў фатаграфіяй "экстрэмісцкага" TUT.BY.
Петыцыя з просьбай правесці праверку ў дачыненні афіцыйнай газеты Чашніцкага райвыканкама з'явілася ў канцы кастрычніка. Аўтары петыцыі лічаць, што ў газеце быў размешчаны фотаздымак з лагатыпам выдання, якое было прызнана экстрэмісцкім.
Адказ Міністэрства інфармацыі быў відавочны - чыноўнікі адмовіліся праводзіць праверку, бо "Мінінфарм не мае паўнамоцтваў на правядзенне праверак, а толькі ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб СМІ". Аднак, гэта не замінае ўладам распраўляцца з незалежнымі медыя, прызнаваць іх "экстрэмісцкімі", а таксама караць грамадзян за рэпосты такіх матэрыялаў.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск