Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Увечары 16 лістапада следчыя прыбылі да беларуска-польскай мяжы да пункта пропуску "Брузгі" і правялі агляд, "падчас якога ў месцах прымянення польскім бокам спецыяльных сродкаў, а менавіта слёзатачывага газу, вадамётаў, светлашумавых гранат, канфіскаваны шматлікія аб'екты, у тым ліку фрагменты металічных і палімерных прадметаў ад боепрыпасаў, травяністай расліннасці і грунта, на якіх засталіся сляды рэчываў таксічнага і раздражняльнага дзеяння».
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 128 КК Беларусі (злачынства супраць бяспекі чалавецтва. Масавыя акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з расавай і этнічнай прыналежнасцю).
Zerkalo.io / вх