Беларуская Служба

Дзясяткі журналістак пацярпелі ад гвалту з боку сілавых органаў Беларусі

25.11.2021 13:12
У Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын журналісты розных краін даслалі дзясяткі паштовак калегам за краты.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/bajby

Акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дню барацьбы за спыненне гвалту ў адносінах да жанчын. На дадзены момант у няволі ў Беларусі знаходзяцца 29 прадстаўнікоў медыя.

17 з 29 зняволеных ў Беларусі  прадстаўнікоў медыя — жанчыны.

— Дзясяткі журналістаў у Беларусі працягваюць заставацца за кратамі. Сёння гэта наша агульная бяда, таму на ўсіх міжнародных пляцоўках Беларуская асацыяцыя журналістаў кажа і будзе казаць пра зняволеных калег, падтрымліваць іх і патрабаваць іх вызвалення, — паведаміла арганізатарка акцыі беларуская журналістка Глафіра Жук, якая сама адбыла вясной 30-суткавы арышт у ізалтары на Акрэсціна.